Сардэчна вiтаем на старонцы кампутарнага сэрвісу Калерон. Мы запрашаем Вас скарыстацца нашымі паслугамі. Наша прапанова адрасавана, галоўным чынам, для кампаній ды ўстаноў зацікаўленых у сталым супрацоўніцтві, але мы таксама адкрыты для прыватных асоб.
Выхад з ладу электронных прыладаў, у тым ліку кампутарнай тэхнікі, выклікае некалькі праблем. Ня ўсе зь іх могуць быць вырашаны шляхам куплі іншай прылады для замены пашкоджанай. Акрамя таго, што ў большасьці выпадкаў выдаткі на рамонт значна ніжэй, чым набыцьцё новага абсталяваньня, замена можа прывесьці да неабходнасьці замены іншага, ўзаемадзейнічага абсталяваньня, набыцьця новых ліцэнзый на праграмнае забеспячэньне, а таксама іншых праблем, сярод якіх найбольш сур'ёзнай зьяўляецца страта дадзеных. Стварэньне зноўку назапашаных за многія гады дакументаў, фатаграфій ды іншай інфармацыі можа быць вельмі складаным і дарагім. Нярэдка запатрабуе вялікіх намаганьняў ды шмат часу, а часам гэта проста немагчыма. На працягу многіх гадоў мы шмат разоў дапамаглі нашым кліентам, вырашаючы іх праблемы зьвязаныя зі стратай дадзеных, збоямі кампутарнай тэхнікі ды іншай электронікі.
Мы аднаўляем дадзеныя зь цьвёрдых і цьвёрдацельных дыскаў, гібрыдных дыскаў SSHD, USB флеш-назапашвальнікаў, карт памяці, RAID-масываў у адвольнай канфігурацыі, NAS, відэарэгістратараў, прыладаў з убудаванымі флеш-памяцямі ды іншых носьбітаў інфармацыі. Мы таксама аднаўляем дадзеныя зі смартфонаў, мабільных тэлефонаў, планшэтных кампутараў ды іншых мабільных прыладаў. Мы аднаўляем дадзеныя непасрэдна з убудаванай памяці eMMC.
Аднаўляем выдаленыя файлы, выдаленыя або пашкоджаныя разьдзелы ўсіх тыпаў (FAT, NTFS, EXT HFS, APFS, ReiserFS, UFS, XFS, VMFS і г.д.), дадзеныя з вобразаў віртуальных машын (VHD VHDX, VMDK), дыскаў з пашкоджаньням сэктара MBR або табліц GPT, дадзеныя з дыскаў з пашкоджанымі сэктарамі, дадзеныя з дыскаў з пашкоджаньням службовых модуляў (напрыклад калі дыск няправільна распазнаецца BIOSам, уяўляецца зь няправільнай або нулявой ёмістасьцю), дадзеныя зь цьвёрдых дыскаў пашкоджаных мэханічна, а таксама дадзеныя з дыскаў з пашкоджаньнем сілкаваньня або спаленых. Замяняем блокі магнэсавых галовак. Пераносім пакеты дыскаў. Акрамя таго аднаўляем інфармацыю з дыскаў абароненых сыстэмным паролям або ATA-паролям. Мы таксама прапануем бяспечнае і незваротнае выдаленьне дадзеных.
Мы бясплатна аднаўляем дадзеныя з тэлефонаў ды смартфонаў разбітых касманаўтамі ў час пратэстаў.
Мы рамантуем кампутары, ноўтбукі, блокі сілкаваньня для наўтбукаў, кампутарныя ды наўтбучныя кампаненты (матчыны платы, відэакарты, цьвёрдыя дыскі, цьвёрдацельныя назапашвальнікі, дыскі SSHD, блокі сілкаваньня ATX і для сэрвэраў, ВК-матрыцы і г.д.) , ВК-манітары, лазерныя друкаркі, аварыйныя крыніцы сілкаваньня ды іншыя электронныя прылады. Рамантуем абсталяваньне пашкоджаныя ў выніку няправільнага сілкаваньня, перанапружаньня, перагрэву, паводкі, натуральнага зносу, падзеньня або іншых мэханічных дэфэктаў, а таксама ў іншых выпадках. Мы праграмуем BIOS ды прашыўкі. Рэканструюем пашкоджаныя модулі службовай інфармацыі цьвёрдых дыскаў. Замяняем мікрасхемы ў карпусах BGA ды SMD. Замяняем таксама іншыя электронныя кампаненты. Замяняем або рамантуем пашкоджаныя раздымы. Рэканструюем пашкоджаныя дарожкі на друкаваных платах. Замяняем флюорэсцэнтныя лямпы ў ВК матрыцах. Рамантуем магнэсавыя носьбіты ў цьвё́рдых дысках. Аднаўляем паяльныя злучэньня. Рамантуем мэханізмы транспарту паперу ды печы ў прыладах друку. Калі гэта магчыма, мы стараемся адрамантаваць няспраўныя дэталі, а не замяніць іх, у выніку чаго атрымліваем ніжчэ цэны паслуг.
Мы запрашаем кампаніі, якія прадстаўляюць паслугі, зьвязаныя з кампутарнай тэхнікай, кампутарныя крамы, службы хуткай кампутарнай дапамогі, фатографаў, дэтэктыўныя агенцтва, а таксама іншыя прадпрыемства ды ўстановы, зацікаўленыя ў аднаўленьні інфармацыі ды рамонце кампутарнай тэхнікі. Мы даем высокую якасць паслуг, што выконваюцца кваліфікаванымі і дасведчанымі электранікамі ды кампутарнікамі ў добра абсталяванай кампутарнай лабараторыі. Гарантуем канфідэнцыяльнасьць ды бяспеку давераных нам дадзеных. Заказы рэалізуюцца ў магчыма кароткія тэрміны. Ўсе рамонтныя работы, зробленыя намі, маюць адзін год гарантыі. Мы прапануем прывабныя цэны на паслугі. Ўзнагароджаньне бярэм толькі ў выпадку паспяховага выканання замовы. Дыягностыка бясплатная. Вызначэньне кошту аднаўленьня дадзеных праводзім толькі на аснове тыпу няспраўнасьці, кошту запчастак ды намаганьняў, неабходных для атрыманьня доступу да дадзеных, нягледзячы на значэньне страчанай інфармацыі ды плацежаздольнасьць заказніка. Мы маем магчымасьць набыць патрэбныя запчасткі, у тым ліку тыя, якія ўжо даўно не вырабляюцца. Мы маем нумар ЭС-ПДВ, які дазваляе нам выставіць рахунак з ПДВ 0%. Пачынаючы супрацоўніцтва з намі, Вы атрымліваеце надзейнага і сумленнага партнёра.