Чаму SSD псуюцца?

Цьвёрдацельныя назапашвальнікі (англь. Solid State Drive - SSD), якія захоўваюць дадзеныя ў мікрасхэмах Flash-NAND, больш хуткія ды эфэктыўныя (прынамсі так сьцьвярджаюць вытворцы і прадаўцы), чым цьвёрдыя дыскі. Яны ціхія ды спажываюць менш электраэнергіі. Паколькі яны захоўваюць дадзеныя ў інтэгральных мікрасхэмах, ім непатребны складаны, дакладны ды схільны да збояў мэханізм. Устойлівасьць SSD да мэханічных паломак у маркэтынгавых матэрыялах стала догмай трываласьці. Падзеньне коштаў у апошныя гады зрабіла SSD-назапашвальнікі вельмі папулярнымі й у той жа час рэчаіснасьць жорстка разьвеяла міт аб іх безадмоўнасьці.
Тэарэтычна можна сканструяваць электронныя прылады, якія могуць бесперабойна працаваць некалькі, а нават некалькі дзясяткаў гадоў, але на практыцы няцяжка сутыкнуцца з кампанэнтамі кампутара, якія выходзяць з ладу ў першы ж дзень працы. І вельмі часта менавіта цьвёрдацельнік адмаўляецца ад супрацоўніцтва ўжо на этапе ўстаноўкі апэрацыйнай сыстэмы. Дык, чаму цьвёрдацельныя назапашвальнікі маюць такі высокі ровень адмоваў і наколькі ім можна давяраць як носьбітам дадзеных?

Захоўваньне дадзеных у цьвёрдацельніках

За захоўваньне дадзеных ў назапашвальніках, якія выкарыстоўваюць мікрасхэмы Flash-NAND (ня толькі SSD, але й флешкі, карты памяці, памяці ўбудаваныя ў такія прылады, як смартфоны) адказваюць мадыфікаваныя палявыя транзысторы тыпу NPN. Такі транзыстар складаецца з трох электродаў - вобласьцей паўправадніка - двух багатых электронамі (таму адмоўна зараджаных, адсюль пазначэньне "N" ад "negativum" - "адмоўны") - вытоку і сьцёку падзеленых вобласьцю беднай электронамі (дадатня зараджаная - адсюль літара "P", як "positivum" - дадатны). Ў гэтых транзыстарах электроны ёсьць носьбітам адказным за паток току. Электрода паміж вытокам і сьцёкам, гэта электрычна ізаляваная засаўка, якая выкарыстоўваецца для кіраваньня транзыстарам.
Існуюць таксама транзыстары PNP, у якіх выток і сьцёк зараджаныя дадатня, а засаўка - адмоўна. Аднак гэты тып транзыстараў не выкарыстоўваецца ў мікрасхэмах флеш. Палявыя транзыстары называюцца уніпалярнымі, бо ток у іх праходзіць толькі па асноўных носьбітах. Для транзыстараў NPN гэта электроны, а для PNP - т. зв. дзіркі. Акрамя уніпалярных транзыстараў, у электроніцы выкарыстоўваецца таксама транзыстары біпалярныя, ў якіх электрычны ток пераносіцца як асноўнымі, так і меншынавымі носьбітамі.
У палявым транзыстары пад удзеяньнем электрычнага паля (таму транзыстар называецца "палавым") стваряецца канал званы N-каналам, які дазваляе электронам цячы паміж вытокам і сьцёкам. Аднак калі мы падаем напругу на засаўку, канал зачыняецца ды ток паміж вытокам, а сьцёкам перастае цячы. Транзыстары, ў якіх канал N адкрыты і зачыняецца пры падачы напружэньня на засаўку называюцца транзыстарамі з убудаваным каналам. У электроніцы таксама выкарыстоўваем транзыстары, ў якіх канал N зачынены, а паданьне напругі на засаўку яго адчыняе - гэта транзыстары з індукаваным каналам.
Каб выкарыстоўваць транзыстар для энэрганезалежнага захоўваньня дадзеных, спатрабілася дапрацаваць засаўку. Яе падзелена на кіруючую засаўку ды, самую важную частку для захаваньня інфармацыі, плаваючую засаўку. Плаваючая засаўка, гэта электрычна ізаляваная зона, у якой можа назапашвацца электрычны заряд, які застаецца пасьля адлучаньня прылады ад крыніцы сілкаваньня. Й гэта тое, што дазваляе захоўваць дадзеныя ды ня страціць іх бес падтрымкі сілкаваньня.
Калі мы назапашваем электрычны заряд у плаваючай засаўцы, мы дасягаем эфэкту зачыненьня каналу-N, гэтак жа, як калі б мы прыкладалі напружаньне да засаўкі. Калі плаваючая засаўка пустая, канал-N будзе адчыненым і ток зможа свабодна цячы паміж вытокам і сьцёкам. Таму звычайна пустая плаваючая засаўка інтэрпрэтуецца як лягічная адзінка, а зараджаная засаўка, якая зачыняе канал-N, як лягічны нуль.

Адрасаваньне дадзеных у SSD

З пункту гледжаньня карыстальніка, мы прывыклі зьвяртацца да дадзеных у лягічных структурах файлавых сыстэм. Кожны дзень мы выкарыстоўваем падзелы, файлы і каталёгі. Калі мы крыху цікавімся кампутарамі, мы таксама ведаем пра клястары ды сэктары.
У сваю чаргу, мікрасхэмы Flash-NAND, імаверна, не цікавяцца кампутарамі, таму, што яны ня маюць паняцьця аб сэктарах. Сэктары LBA (англь. Logical Block Addressing) выкарыстоўваюцца ў сувязі паміж рознымі прыладамі ды праґрамавым забеспячэньням. Цьвёрдацельныя назапашвальнікі прымаюць каманды для выкананьня апэрацый на пэўных адрасах LBA і вяртаюць іх на вонкавы інтэрфэйс для сумяшчальнасьці з пратаколамі сувязі, такімі, як пратакол ATA. Аднак унутраная сувязь паміж кантролерам і мікрасхэмамі памяці адьываецца ў адпаведнасьці з стандартам ONFI. Ў адпаведнасьці з гэтым стандартам, дадзеныя ў мікрасхэмах Flash-NAND адрасуюцца ў старонках ды блёках.
Старонка - гэта мінімальная адзінка чытаньня ды запісу. Яе памер адпавядае памеру старонкавага рэестру і ў цяперашні час звычайна дасягае прыкладна 16 кБайт. Так, гэта эквівалент 32 сэктараў LBA па 512 Байт кожны, якія кантролер выразае з адпаведнай старонкі ў адказ на запыт кампутара.
Акрамя дадзеных карыстальніка, старонка таксама зьмяшчае празьмерную інфармацыю, якая захоўвае розныя тыпы дадзеных патрэбных для правільнай працы носьбіта. Структура разьмяшчэньня дадзеных карыстальніка ды празьмернай інфармацыі у старонцы называецца фарматам старонкі. Адкудзь кантролер ведае, на якой старонцы знаходзіцца патрэбны сэктар? За гэта адказвае падсыстэма трансляцыі лягічных адрасоў у фізычныя, да якой мы яшчэ вернемся некалькі разоў пазьней.
Другая адзінка адрасаваньня, гэта блёк, які зьмяшчае ад некалькіх да некалькіх сотняў старонак. Гэта мінімальная адзінка сьціраньня дадзеных. У адрозьненьне ад магнэсавых носьбітаў, у мікрасхэмах Flash-NAND немагчыма беспасярэдна перазапісаць папярэдні зьмест.
Мы можам запраґрамаваць толькі транзыстары, ў якіх плаваючыя засаўкі былі загадзя сьцёртыя - ачышчаныя ад электронаў. Такім спосабам, зусім новыя або сьцёртыя мікрасхэмы Flash-NAND прачытаныя на праґраматары, вяртаюць значэньне 0xFF. Гэтае значэньне таксама вяртаюць пустыя блёкі ды незапраґрамаваныя канчатковыя часткі старонак, калі ў фармаце старонкі ёсьць такія нявыкарыстаныя вобласьці.

Асноўныя апэрацыі ды іх уплыў на знос мікрасхэм Flash-NAND

Паколькі ў выпадку мікрасхэм Flash-NAND, мы ня маем фізычнай магчымасьці беспасярэдна перазапісваць існуючы зьмест, мы можам запісваць (запраґрамаваць) толькі пустыя плаваючыя засаўкі транзыстараў. Па гэтай прычыне патрэбна падтрымваць тры асноўныя апэрацыі: праґрамаваньне патрэбнага зьместу, яго чытаньне ды сьціраньне застарэлых дадзеных.
Рэдагаваньне, з фізычнага боку, прадугледжвае чытаньне арыгінальнага зьмесьціва ў буфэр, зьманеньне яго ды захаваньне ў іншым фізычным месцы. Тут мы зноў закранаем падсыстэму трансляцыі флеш, якая павінна зарэестраваць перанос адрасоў LBA ў іншае месца ды прызначэньне іх зыходнага месцазнаходженьня для выдаленьня. Сьцёртыя блёкі могуць быць выкарыстаны падчас наступных запісаў і тады ім будуць прызначаны новыя адрасы LBA ў табліцах трансляцыі.
Мікрасхэмы Flash-NAND схільныя да зносу. Гэта зьвязана з тым, як электроны разьмяшчаюцца ў плаваючых засаўках у працэсе праґрамаваньня ды вызваляюцца падчас сьціраньня. Паколькі плаваючая засаўка электрычна аддзелена ад астатняй часткі транзыстара ізалятарам, калі мы хочам разьмясьціць у яе электроны або вызваліць іх, яны павінны пераадолець патэнцыяльны бар'ер створаны ізалятарам. Гэтае заданьне звычайна выконваецца з дапамогай тунэляваньня Фаўлера - Нордхэйма, вядомага з квантавай мэханікі.
Тунэляваньне Фаўлера - Нордхэйма выкарыстоўвае хвалевыя ўласьцівасьці электронаў для пераадоленьня патэнцыяльнага бар'еру, але патрэбуе больш высакага напружаньня, якое ў разных мікрасхэмах дасягае 10 да 20 В. Гэты працэс зьвяазаны з стратамі энэргіі, якая рассейваецца ў выглядзе цяпла электрычнай працы (Джоўлева цяпла, якое мы лепш за ўсё ведаем з працы мікрасхэм, на якіх мы ўсталяваем радыятары ды з электрычных абагравальнікаў) і нагружае ізалятар, што з часам прыводзіць да яго пашкоджаньня. Зношаны ізалятар больш не ўтрымвае зарад у плаваючай засаўцы, што выклікае выхад электронаў і, такім спосабам, уцечку дадзеных.
Чытаньне палягае на падачы напружаньня паміж вытокам, а сьцёкам. Гэта дазваляе вызначыць, ці канал N адчынены, ці ні, і такім спосабам ускосна вызначыць, ці плаваючая засаўка пустая, ці зараджаная. Калі транзыстар адчынены, кантролер трактуе яго як лягічную адзінку, а калі зачынены - як нуль. Апэрацыя чытаньня не патрэбуе павелічэньня напружаньня і не нагружае ізалятар плаваючай засаўкі, таму ёсьць нейтральнай для ўстойлівасьці мікрасхэмы. Вось, чаму трываласьць мікрасхэм Flash-NAND вымяраецца колькасьцю цыкляў запісу ды сьціраньня.

Павялічваем колькасьць бітаў у транзыстары.

Раней мікрасхэмы Flash-NAND былі вельмі дарагімі, таму ня дзіўна, што вытворцы шукалі спосаб палепшыць суадносіны ёмістасьці да цаны. Адным з спасобаў падвоіць ёмістасьць мікрасхэм было зьмяшчэньне двух бітаў дадзеных у адзін транзыстар. Гэты эфэкт можа быць дасягнуты шляхам зарадкі плаваючай засаўкі да пэўнага роўню, які выклікае кантраляванае частковае зачыненьне каналу-N. Каб мець магчымасьць захаўваць два біты ў адным транзысторы, нам трэба адрозьніваць 4 лягічныя станы (00, 01, 10 і 11), таму й патрэбуем мець 4 роўні зараду плаваючай засаўкі, якія адпавядаюць гэтым лягічным станам.
Натуральна, што гэтая ідэя вельмі спадабалась бугальтэрам і яны чакалі ад інжынераў далейшага яе разьвіцьця, але ня ўсё так проста. Разьмяшчэньне трэцяга біту ў транзыстары больш не падвойвае ёмістасьць мікрасхэмы, а толькі павялічвае яе на палавіну. А што адбываецца з роўнямі зараду транзыстара? Так, іх колькасьць трэ падвоіць. Калі мы хочам зьмясьціць тры біты ў адным транзыстары, мы мусім адрозьніваць 8 роўняў зараду плаваючай засаўкі, якія адпавядаюць лягічным станам ад 000 да 111. І, вядомя, даданьне кожнага наступнага біту да транзыстара прыводзіць да павелічэньня ёмістасьці мікрасхэмы ва ўсё меншай ступені, як у той жа час лік адрозьнівалных роўняў зараду плаваючай засаўкі расьце экспанэнцыяльна.
Пагаршэньне суадносін сыгнал/шум у выніку ўсё меншай розніцы паміж значэньнямі напружаньня, якія прадстаўляюць суседнія лягічныя станы, спрыяе бітавым памылкам чытаньня. Таксама апэрацыя праґрамаваньня павінна выконвацца ўсё больш дакладна, таму, што гэтаксама й падчас запісу могуць узнікаць памылкі. Ўвядзеньне электронаў у плаваючыя засаўкі з дапамогай квантавай мэханікі не дазваляе дамагчыся паўтаральнай дакладнасьці. Максымум, што можна зрабіць, гэта зарадзіць плаваючыя засаўкі прыблізна патрэбнай колькасьцю электронаў. Гэта азначае, што многія плаваючыя засаўкі ўтрымваюць зарады з значеньнямі вельмі падобнымі на суседнія лягічныя станы, а некаторыя зь іх прадстаўляюць станы адрозныя ад меркаваных.
Тэарэтычна можна было б адказаць на кожную памылку запісу паўторам апэрацыі, але на практыцы гэта немагчыма. Пры перапраґрамаваньні старонкі ў тысячы байтаў, гэта значыць у дзясяткі тысячаў бітаў, вельмі імаверна, што падчас паўтарнага запісу таксама ўзнікнуць бітавыя памылкі. Такім спосабам можна чакаць пасьпяховага завяршэньня апэрацыі запісу да поўнага зносу мікрасхэмы. Таму, калі колькасьць бітавых памылак прымальна малая, цьвёрдацельнік адмоўляецца ад імкненьня да дасканаласьці ды пакладаецца на матэматыку кодаў выпраўленьня памылак (англь. ECC - Error Correcton Code).
Калі на рынак былі прадстаўлены мікрасхэмы, якія забяспечаюць захаваньне двох бітаў у адным транзыстары, старыя мікрасхэмы, якія захоўваюць толькі адзін біт дадзеных на транзыстар, атрымалі назву SLC (Single Level Cell - аднароўневая ячэйка), а мікрасхэмі з двома бітамі - MLC (Multi Level Cell - многароўневая ячэйка). Наступныя мікрасхэмы, якія захоўваюць тры біты ў кожнім транзыстары, гэта TLC (Triple Level Cell - трохроўневая ячэйка). Найноўшыя даступныя мікрасхэмы Flash-NAND пазначаныя QLC (Quad Level Cell - чатырыроўневая ячэйка) і зьмяшчаюць у плаваючых засаўках па 4 біты. І паколькі абазначэньне MLC таксама выкарыстоўваецца ў агульным значэньні для пазначэньня ўсіх тыпаў памяці з некалькімі лягічнымі станамі на транзыстар, некаторыя менш сумленныя прадаўцы ўжываюць гэтую абрэвятуру таксама для абазначэньня чыпаў TLC ды QLC.
Разьмяшчэньне большай колькасьці бітаў у транзыстарах ня толькі пагоршае суадносіны сыгнал/шум, але й нэгатыўна ўплывае на прадукцыйнасьць ды ўстойлівасьць мікрасхэм Flash-NAND. Счытваньне вымагае параўнаньня напружаньня адчыненьня транзыстара з некалькімі эталённымі значэньнямі, што патрабуе часу. Праґрамаваньне таксама ажыцяўляецца ў некалькі этапаў, што прыводзіць ня толькі да павелічэньня часу выкананьня апэрацыі, але й да большай нагрузкі на ізалятары плаваючых засавак. Як следства, ізалятары пагаршаюцца хутчэй і працягласьць жыцьця, якая для памяці SLC перавышала 100.000 цыкляў сьціраньня/праґпамаваньня, ў выпадку мікрасхэм MLC падае да ўсё яшчэ разумнага роўня 10-20 тысячаў апэрацый сьціраньня/праґрамаваньня. Для памяці TLC значэньня заяўленыя праз вытворцаў звычайна знаходзяцца ў межах 3-5 тысячаў цыкляў, але найгоршыя зь іх вытрымуюць толькі каля 1500 апэрацый. Ў выпадку найноўшых мікрасхэм QLC іх устойлівасьць падае да некалькіх сотняў (звычайна каля 600) апэрацый сьціраньня/праґрамаваньня.
Дзеля рэзкага зьніжэньня трываласьці мікрасхэм Flash-NAND, вытворцы цягнуцца да маркэтынгавай хітрасьці і замяняюць інфармацыю аб рэсурсах апэрацый сьціраньня ды праґрамаваньня парамэтрам TBW (англь. Total Bytes Written агульная колькасьць запісаных байтаў). Інфармацыя аб тым, што дыск з абсягам 1 ТБайт мае TBW 1,5 ПБайт, безумоўна выкліча значна большы давер, чым тое, што выкарыстоўваныя ў ім мікрасхэмы вытрымаюць толькі паўтары тысячы апэрацый сьціраньня/праґрамаваньня. Але мы можам вылічыць устойлівасьць памяці Flash-NAND падзяліўшы парамэтар TBW на абсяг носьбіта. І ня будзем пры гэтым забываць, што мінімальная адзінка запісу, гэта старонка, звычайна, 8 або 16 кБайт. Таму й мы губляем гэтыя запісаныя байты хутчэй, чым можа здацца на першы позірк.
Нягледзячы на экспанэнцыяльны рост праблем зьвязаных з узнікненьнем бітавых памылак ды зьніжэньнем устойлівасьці мікрасхэм Flash-NAND, некаторыя вытворцы ўжо абвяшчаюць аб увядзеньні мікрасхэм PLC, якія захоўваюць 5 бітаў дадзеных у кожнаму транзыстары. Гэтыя мікрасхэмы павінны адрозніваць 25=32 роўні зараду. Пры намінальнай напрузе сілкаваньня 3,3 В гэта вымушае адрозьненьне лягічных станаў праз кожныя ~ 0,1 В. Пры гэтым можна чакаць, што трываласьць мікрасхэм PLC ня дасягацімуць 100 апэрацый сьціраньня/праґрамаваньня. Для перазапісвальнага назапашвальніка гэта вельмі няшмат.

Памяншаем памер транзыстара.

Гэта адбываецца з самага пачатку сучаснай электронікі. Спробы памяншыць памеры кампанэнтаў былі яшчэ да распрацаваньня інтэгральных схэм. Памяншэньне працэсу літаграфіі дазваляе вырабляць усё больш танныя, меншыя, менш энэргаспожывальныя, менш цеплавыдзяляльныя й той жа час больш і больш прадуктыўныя інтэгральныя схэмы з больш высокай ступеньню інтэграцыі.
Гэты працэс таксама прымяняецца й да чыпаў Flash-NAND. Калі мы зьменшым памер транзыстараў, мы зможам уціснуць іх больш у корпус інтэгральнай мікрасхэмы з стандартызаванымі памерамі. Такім спосабам можна павялічыць яе ёмістасьць.
Але такі працэс нельгя развіваць да бясконцасьці. Тут мы сутыкаемся з абмежаваньнямі ў выглядзе фізычных памераў атамаў. Напрыклад атам крэмінію (Si) мае дыямэтар менш за чвэрць нанамэтра. Ў выпадку транзыстараў памерам у некалькі нанамэтраў, вельмі складана перанесьці іх вытворчасьць з лябараторый у завадскія ўмовы масавай вытворчасьці.
Яшчэ адной перашкодай для памяншэньня памераў транзыстараў ёсьць патрэба выкарыстаньня ў працэсе літаграфіі сьвятла з усё больш кароткімі хвалямі. Ўжо цяпер патрэбуюцца дыяпазоны даўжынь хваль ледзь у межах экстрэмальнага ўльтрафіялету. Калі транзыстары будуць яшчэ меншымі, спатрэбіцца ўжываць рэнтґэнаўскае выпраменьваньне. Выкарыстаньне больш высокіх частот хваль таксама патрабуе больш чыстага асяродзьдзя. Дзеля гэтага, літаграфічныя працэсы з выкарыстаньням глыбокага ўльтрафіялету павінны праводзіцца ва ўмовах вакууму.
З гэтай праблемай сутыкаюцца й вытворцы працэсараў, якім усё цяжэй апраўдаць чаканьні рынкаў дзеля цяжкасьцей у вытворчасьці ды вялікай колькасьці адходаў. Закон Мура, які дзесяцігодзьдзямі сьцьвярджаў, што колькасьць транзыстараў у мікрасхэме падвойваецца кожныя паўтара года, нядаўна быў выправлены. Цяпер мяркуецца, што колькасьць транзыстараў у мікрасхеме падвойваецца кожныя два гады. Ня выключана, што хутка закон Мура навогул перастане дзейнічаць.
Памяншэньне памеру транзыстара таксама азначае памяншэньне памераў ягоных кампанэнтаў, у тым ліку таўшчыні слая ізалятара ды абсягу плаваючай засаўкі. Таўшчыня ізалятара ўплывае на яго трываласьць ды эфэктыўнасьць утрыманьня зараду назапашванага ў плаваючай засаўцы. Гэта важныя чыньнікі для надзейнага захоўваньня дадзеных. Занадта тонкі слой ізалятара ня толькі лягчэй дэградуе падчас апэрацый сьціраньня ды праґрамаваньня, але таксама дазваляе асобным электронам выходзіць з плаваючай засаўкі, што, ў сваю чаргу, можа прывесьці да зьмены стану зарада да такой ступені, што пры чытаньні зьмесьціва гэта будзе інтэрпрэтавана як іншы лягічны стан.
Абсяг плаваючай засаўкі, а дакладней, колькасьць атамаў, якія яна зьмяшчае, таксама аказвае істотны ўплыв на захоўваньне інфармацыі. Адмоўна зараджаныя электроны імкнуцца адштурхавацца адзін ад аднаго. Гэта азначае, што, нягледзячы на невялікае памеры, іх нельга запіхваць у плаваючу засаўку ў вялікай колькасьці.
Электроны павінны знаходзіцца ў вонкавай валентнай абалонцы атамаў, дзе для большасьці атамаў іх максымальная колькасьць, гэта 8. Гэта абмежаваньне вынікае з квантавай мэханікі - правіла Паўлі, якое абвяшчае, што кожная арбіталь можа ўтрымваць максымальна два электроны. Крэмній, зь якога зроблены транзыстары, мае на вонкавай валентнай абалонцы 4 арбіталі.
Рэкамендуемая таўшчыня слая ізалятара для пастаяннага ды бяспечнага захоўваньня дадзеных складае прыблізна 4 нанамэтры. Ў выпадку мікрасхэм вырабленых у літаграфіі 15 нм яна падае да прыблізна 2 нанамэтраў. Таксама памяншаецца колькасьць электронаў, якія могуць захоўвацца ў плаваючай засаўцы зь некалькіх да прыблізна адной тысячы. На практыцы гэта азначае, што ў апошніх мікрасхэмах TLC ды QLC уцёкі ўсяго некалькіх дзясяткаў электронаў выклікаюць счытваньне няправільнага лягічнага стану. І чым танчэй ізалятар, тым лягчэй электроны ўцякаюць. Таму ня варта зьдзіўляцца, што найменш надзейныя цьвёрдацельнікі збудаваныя на мікрасхэмах вырабленых у літаграфіі ніжэй 20 нм, якія адначасова захоўваюць тры ці чатыры біты ў кожнаму транзысторы.

3D-NAND.

Іншы спосаб павялічыць ёмістасьць мікрасхэм Flash-NAND - гэта разьмяшчэньне транзыстараў у некалькі слаёў адзін над адным. Дзякуючы гэтаму магчыма шматкроць павялічыць абсяг памяці без павялічэньня плошчы мікрасхэмы. Гэта разьвязаньне зьявілася параўнальна нядаўна, хоць можа здацца, што самая ідэя настолькі банальная, што павінна была быць прыдумана вельмі даўно. Што ж, гэта разьвязаньне таксама не пазбаўлена недахопаў.
Першая праблема, гэта індукцыя паміж суседнімі транзыстарамі. Гэта таксама адбывалась і ў двухмерных (плянарных) мікрасхэмах, выклікаючы паразытныя ёмістасьці ды прыводзячы да рызыкі бітавых памылак. Што адбываецца, калі ў мікрасхэме зьяўляюцца наступныя слаі транзыстараў? У дадатак да індукцыі ад зарадаў назапашаных у суседніх транзыстарах у плоскасьці, існуе дадатковая індукцыя ад зарадаў разьмешчаных у слаях вышэй і ніжэй.
Яшчэ адна праблема, гэта згаданае раней джоўлевае цяпло, якое выдзяляецца асабліва падчас апэрацый праґрамаваньня ды сьціраньня дадзеных. Мы ўжо ведаем, што гэта спрыяе дэградацыі ізалятараў плаваючых засавак. Таму гэтае цяпло трэба як найхутчэй аддаць у навакольнае асяродзьдзе.
Хуткасьць цеплааддачы залежыць ад шматлікіх чыньнікаў, галоўным зь якіх ёсьць паверхня цеплааддачы. Вось, чаму лепшыя радыятары маюць мноства тонкіх пласьцін, якія забяспечваюць вялікую плошчу паверхні. Так з дапамогай радыятара мы можам павялічыць паверхню адводу цяпла з мікрасхэмы. Але ў выпадку шматслойных мікрасхэм сутнасьць праблемы ў прадухіленьні назапашваньня цяпла ўнутры ды правільным яго адводзе паміж слаямі.
Абедзве праблемы ўзрастаюць па меры павелічэньня колькасьці слаёў ды памяншэньня адлегласьці паміж імі. Электрамагнэсавае поле памяншаецца з квадратам адлегласьці, таму чым меншая адлегласьць паміж транзыстарамі, тым мацней індуктыўныя ўзаемадзейнічаньне паміж зарадамі, якія захоўваюцца ў іх. Цеплавыя ўзаемадзеяньні таксама больш разбуральныя, калі памер аб'ектаў, зьмешчаных у крамянёвую структуру мікрасхэм, памяншаецца.

Найбольш распаўсюджаны мэханізм выхаду з ладу цьвёрдацельных назапашвальнікаў.

Мы ўжо ведаем, што падчас працы мікрасхэм Flash-NAND, яны зношваюцца падчас апэрацый праґрамаваньна ды сьціраньня, што ёсьць асноўнай прычынай бітавых памылак. Звычайна, калі колькасьць бітавых памылак перавышае магчымасьць іх выпраўленьня кодамі ECC, дадзены блёк лічыцца пашкоджаным, запісваецца ў спіс дэфэктаў ды вылучаецца з далейшай эксплуатацыі. Да нядаўнага часу альгарытмы кіраваньня дэфэктамі былі настолькі эфэктыўнымі, што практычна не было сытуацый, у якіх папераджальныя сыгналы, такія, як праблемы з чытаньнем, пашкоджаньне файлаў, ці лягічных структур адбывалісь перад збоем назапашвальніка. І ўсё роўна збоі SSD звычайна адбываюцца раптоўна. Кампутар раптам перазагружаецца або не загружае апэрацыйную сыстэму пасьля запуску, а момант дыягностыкі дазваляе вызначыць, што БІОС ня бачыць цьвёрдацельніка або пазнае яго пад нейкім дзіўным імем ды з нулёвай або падазорна малай ёмістасьцю.
Гэта адбываецца таму, што зношваюцца ня толькі блёкі, якія захоўваюць інфармацыю карыстальніка, але таксама пашкоджваюцца блёкі, якія зьмяшчаюць важныя для правільнай адрасацыі дадзеных табліцы трансляцыі. Калі праблема закранае запісы ў такіх табліцах, немагчыма правілна прызначыць лягічныа адрасы адпаведнім фізычным адрасам і кантролер ня можа правільна пабудаваць вобраз лягічных структур ды забяспечыць даступ да файлаў карыстальніка. Калі ў гэтай (або адвольнай іншай важнай) частцы прашыўкі цьвёрдацельніка адбываюцца памылкі, кантролер вымыкае доступ да мікрасхэм памяці. Ў адказ на запыт БІОСу прадставіць ідэнтыфікатар, цьвёрдацельнік застаецца ў занятым стане (біт BSY ў рэестры стану) або прадстаўляе т. зв. тэхналёнічны пашпарт (напрыклад SATAFIRM S11), і замест абсягу ўсяго дыску SSD любіць вяртаць ёмістасьць нейкага даступнага буфэра.


Старонка ня зьбірае дадзеных карыстальнікаў